На гэтым тыдні ў Лідзе адбылося некалькі рабаванняў. У адзін дзень два падобныя злачынствы былі здзейсненыя ў адной краме па вуліцы Савецкай.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, злачынства здзейснілі непрацуючыя мясцовыя жыхары

Спачатку прыкладна ў 11.30 «папрацаваў» раней судзімы мясцовы жыхар 1957 года нараджэння, на вачах у наведвальнікаў які выкраў бутэльку гарэлкі з прылаўка. Алкаголь яму патрэбен быў, каб пахмяліцца, а грошай у кішэні не знайшлося. Падазраванага праз пару гадзін затрымаў нарад дэпартамента аховы.

Больш высакародны тавар спатрэбіўся зноў жа раней судзімаму лідчуку, па веку маладзейшаму за папярэдняга пакупніка на дваццаць тры гады. Мужчына адкрыта выкраў дзве пачкі масла. На гэты раз, каб затрымаць падазраванага, да справы прыйшлося падключыцца оперу крымінальнага вышуку. Рабаўнік выкрадзенае так і не вярнуў.

19 верасня ў гэтым жа горадзе была ажыццёўлена спроба рабавання. У аператыўнай зводцы фігуруе крама па вуліцы Таўлая, у якім раней судзімы за крадзеж мясцовы жыхар спрабаваў скрасці бутэльку настойкі. Мужчыну затрымалі на месцы злачынства.

Ва ўсіх трох выпадках распачатыя крымінальныя справы па артыкуле 206 КК (рабаванне).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?