Дзесяць актывістаў далучыліся ў Мінску да глабальнай акцыі «Народны кліматычны марш».

Напярэдадні чарговага саміту па пытаннях клімату, які адбудзецца 23 верасня ў Нью-Ёрку пад эгідай ААН, міжнароднае экалагічнае таварыства Аvaaz заклікала неабыякавых грамадзян па ўсім свеце правесці ў цэнтры сваіх гарадоў публічную акцыю з мэтай прыцягнуць увагу палітыкаў да праблемы негатыўных змен клімату на планеце.

У 13.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска сабралася каля дзясятка актывістаў, якія абазначылі сваё дачыненне да глабальнай акцыі элементамі адзення зялёнага колеру і зялёнымі паветранымі шарамі.

Праз прыкладна 15 хвілін да прысутных падышлі двое супрацоўнікаў міліцыі і параілі актывістам «ісці ратаваць планету куды-небудзь у парк».

Праз прыкладна 10 хвілін удзельнікі акцыі з транспарантамі пра важнасць кліматычных праблем прайшлі вакол Кастрычніцкай плошчы і разышліся.

Каментуючы БелаПАН гэтую акцыю, намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук адзначыў: «І гэта някепска, улічваючы, што акцыя была несанкцыянаваная ўладамі». Ён звярнуў увагу на тое, што прадстаўнікі Беларусі будуць удзельнічаць у нью-ёркскім саміце па пытаннях клімату. Далучэнне беларусаў да глабальнага «Народнага кліматычнага маршу» дасць зразумець, што беларуская грамадскасць праяўляе цікавасць да кліматычных праблемах, сказаў Дзмітрый Кучук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?