Як патлумачыў Інтэрфаксу адвакат Дзмітрый Аграноўскі, экс-кіраўнік ЮКАСа пасля адбыцця тэрміну пакарання павінен яшчэ пагасіць судзімасць. Паводле яго слоў, тэрмін пагашэння судзімасці складае каля дзесяці гадоў.

«У новых папраўках гэты тэрмін нядаўна павялічылі, і цяпер ён складае каля дзесяці гадоў. І на працягу гэтага часу чалавек лічыцца судзімым і не можа абірацца ў органы ўлады», — падкрэсліў юрыст.

Напярэдадні Міхаіл Хадаркоўскі, выступаючы ў Парыжы, не выключыў, што можа ўступіць у барацьбу за пасаду прэзідэнта Расіі, каб вывесці краіну з крызіснай сітуацыі.

«Я б не выяўляў цікавасці да прэзідэнцкай пасады, калі б Расія развівалася нармальна», — падкрэсліў ён.

«Але я гатовы стаць прэзідэнтам, калі гэта спатрэбіцца для таго, каб перажыць крызіс і правесці канстытуцыйную рэформу», — адзначыў Хадаркоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0