Мухсін аль-Фадхлі (Muhsin al-Fadhli) — 33-гадовы тэрарыст, які ўваходзіў у «бліжні круг» Асамы бэн Ладэна і цяпер узначальвае групоўку «Харасан» (Khorasan). Фото сайта townhall.com.

Мухсін аль-Фадхлі (Muhsin al-Fadhli) — 33-гадовы тэрарыст, які ўваходзіў у «бліжні круг» Асамы бэн Ладэна і цяпер узначальвае групоўку «Харасан» (Khorasan). Фото сайта townhall.com.

У Сірыі, дзе зараз ідзе грамадзянская вайна, сфармавалася групоўка «Харасан» (Khorasan), якая ўяўляе большую за «Ісламскую дзяржаву ў Сірыі і Іраку» пагрозу для ЗША і Еўропы.

Аб гэтым піша газета New York Times Times са спасылкай на свае крыніцы ў амерыканскіх спецслужбах.

Як піша The New York Times, «Ісламская дзяржава ў Сірыі і Іраку» (Islamic State of Iraq and Syria — ISIS), вядомае таксама як «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» (Islamic State of Iraq and the Levant — ISIL) цяпер больш скіравана на пашырэнне падкантрольнай тэрыторыі, чым на арганізацыю тэрарыстычных актаў на Захадзе.

А групоўка «Харасан» (Khorasan) больш за іншых нацэлена на здзяйсненне тэрактаў у ЗША і на амерыканскіх аб'ектах у замежных краінах і ўяўляе прамую небяспеку.

Узначальвае яе Мухсін аль-Фадхлі (Muhsin al-Fadhli) — 33-гадовы тэрарыст, які ўваходзіў у «бліжні круг» Асамы бен Ладэна. Паводле дадзеных дзярждэпартамента ЗША, ён быў настолькі блізкі да былога лідэра «Аль-Каіды», што ўваходзіў у лік тых нямногіх, хто ведаў аб падрыхтоўцы тэрактаў 11 верасня.

За аль-Фадхлі амерыканскія спецслужбы палююць ўжо 10 гадоў і пакуль беспаспяхова. Яго падазраюць у фінансаванні шэрагу буйных тэрактаў. За інфармацыю аб тэрарысце абвешчаная ўзнагарода ў $7 млн.

Сёння, аль-Фадхлі вярбуе еўрапейскіх мусульман, каб прыцягнуць іх да джыхаду ў Сірыі і «навучае іх падрыхтоўцы тэрарыстычных аперацый у заходніх краінах, надаючы асаблівую ўвагу сродкам грамадскага транспарту, такім як цягнікі і самалёты», папярэджвала яшчэ ў сакавіку 2014 года адна з вядучых журналістак The New York Times Кэці Павліч (Katie Pavlich).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?