«Там, дзе мы можам утрымаць гэтыя тэрыторыі, а не выстаўляць ўкраінскіх вайскоўцаў у стэп без ўмацаванняў, пад агонь. Гэтыя пабудовы забяспечаць надзейную лінію абароны і створаць магчымасці ўтрымліваць мяжу», — падкрэсліў Парашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рубеж абароны будзе ўзведзены ў тым ліку па рацэ Кальміус.

Як вядома, рака Кальміус працякае па тэрыторыі Украіны ў межах Ясінавацкага, Старабешаўскага, Тэльманаўскага і Новаазоўскага раёнаў Данецкай вобласці, упадае ў Азоўскае мора ў Марыупалі.

«Акрамя будаўніцтва лініі абароны ўздоўж адміністрацыйнай мяжы будзе адзначана пэўная зона, дзе будуць працаваць у тым ліку і пагранічнікі. Цяпер рыхтуецца адпаведнае інжынернае, тэхнічнае і нарматыўнае забеспячэнне для гэтага», — заявіў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны адмовіўся адправіць у адстаўку міністра абароны Украіны Гелятэя, якога некаторыя вінавацяць у паразе пад Ілавайскам. Па словах Парашэнкі, ён не бачыць іншага безумоўнага лідара: «Колькі ўжо ў нас міністраў абароны з часоў Рэвалюцыі Годнасці змянілася? Гэта ўжо трэці. Ці на сёння безумоўны лідэр, на якога мы замяніць Гелятея? Мне ён невядомы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?