Аляксей Венядзіктаў адзначае, што цяперашняе пакаленне кіраўнікоў Расеі юрыдычна прызнаюць існаванне асобнай дзяржавы Украіны, але ўспрымаюць гэта як гістарычную несправядлівасць. «Украінцы, беларусы — яны ж рускія, толькі з іншай гаворкай», — так успрымаюцца нашы народы..

«Карыстаючыся сваім службовым становішчам як рэдактар радыё «Эхо Москвы», я размаўляю з людзьмі, якія прымаюць рашэнні ў дачыненні нашай палітыкі. Людзі, у звычайным жыцці адэкватныя, тыя, што любяць добрае віскі і шахматы, мяркуюць, што ніякага ўкраінскага народа не існуе», — расказаў галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў падчас семінара на тэму «Расія—Украіна: адна краіна ці дзве?»

Паводле яго слоў, расейская палітычная вярхоўка ўспрымае украінцаў, беларусаў і расіян як адзін наро. Прычым так думаюць не толькі палітыкі-імперыялісты, а цалкам звычайныя людзі, нават тыя, што з добрай заходняй адукацыяй. «Яны перакананыя, што гэта адна тэрыторыя, але так гістарычна склалася, што дзве вобласці вылучыліся ў асобныя дзяржавы. Так бывае. Было ж дзве нямецкія дзяржавы. Цяпер — тры рускія дзяржавы: Маларосія, Беларосія і Вялікаросія. І гэта іх шчырае бачанне праблемы, гэта іх базавае стаўленне да таго, што адбываецца ва Украіне. Людзі, якія прымаюць рашэнні, адлюстроўваюць меркаванне большасці нашых суграмадзян. Хадзі спытай у людзей на вуліцы, у Белым доме або Краснай плошчы — і вы атрымаеце прыблізна аднолькавы адказ», — кажа расійскі журналіст.

На думку расійскага журналіста, гэтае бачанне прыводзіць да спробаў далучэння Украіны і Беларусі да Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0