БелТА

БелТА

Першы Беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум адкрываецца сёння ў Нью-Ёрку. У інтэрв'ю журналістам напярэдадні гэтага мерапрыемства прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што беларускі бок прыехаў на форум не з пустымі рукамі.

«У нас ёсць дастаткова важкія аргументы, каб актывізаваць работу з амерыканскімі кампаніямі, банкамі. Нам сапраўды трэба актыўна заходзіць сюды на фінансавыя рынкі. Яны, на жаль, пакуль яшчэ асвоены недастаткова, і аб гэтым мы будзем гаварыць», - адзначыў ён.

Як паведамлялася, па выніках форуму Беларусь разлічвае на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з ЗША. Мерапрыемства пройдзе ў форме дыскусійнай панэлі, дзе любы прысутны зможа задаць пытанне прадстаўнікам дзяржорганаў, якія ўдзельнічаюць у форуме. 

Форум будзе падзелены на тры блокі. У першым плануецца абмеркаваць пытанні інвестыцыйнага клімату ў Беларусі, нацыянальных інвестыцыйных праектаў, магчымасці супрацоўніцтва ў прыярытэтных сектарах. Другі блок пытанняў складаюць IT-сфера і навука, а трэці ўключае ў сябе гандлёва-эканамічныя пытанні, перавагі супрацоўніцтва з Беларуссю з улікам функцыянавання АЭП і стварэння ЕАЭС. Таксама будзе абмеркавана дзейнасць беларуска-амерыканскага савета дзелавога супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?