фота Надзеі Бужан, фота By.tribuna.com

фота Надзеі Бужан, фота By.tribuna.com

Сёння на «Барысаў-Арэне» пройдзе матч 24-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У беларускім «класіка» згуляюць БАТЭ і мінскае «Дынама». Пачатак а 19-й.

Нагадаем, што тыдзень таму беларускія клубы пацярпелі фіяска ў еўракубках. БАТЭ быў разгромлены «Порту» — 0:6, а «Дынама» ў Салоніках пацярпела паразу ад ПАОКа — 1:6.

А вось у чэмпіянаце каманды лідзіруюць: у БАТЭ — 52 ачкі, у «Дынама» — 49, у наваполацкага «Нафтана» толькі 40.

Нагадаем, што ў першым коле ў Барысаве каманды згулялі ўнічыю 0:0 (15 мая), а ў другім у Мінску 13 жніўня БАТЭ перамог з лікам 2:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0