Пра гэта сама Майра Мора распавяла тэлеканалу СТВ 21 верасня.

У тэлеэфіры яна пахваліла беларускія дарогі. «Літоўскія дарогі лепш за латвійскія, а беларускія лепш за літоўскія. Беларусь выйграе», — заявіла Майра Мора. Па яе словах ёсць участкі дарог на вельмі добрым еўрапейскім узроўні. 

Разам з тым, дыпламат прызналася, што ёй даводзілася кантактаваць з беларускай Дзяржаўтаінспекцыяй. Некалькі разоў яе спынялі за перавышэнне хуткасці. Майра Мора кажа, што папрасіла прабачэння і сказала, што больш не будзе рабіць. 

Еўрадыпламат падтрымала ідэю беларускіх уладаў пра будаўніцтва бетонных дарог.

«Дарогі, дзе сядаюць самалёты, не могуць быць іншымі», — адзначыла яна. Нагадаем, што нядаўна на аэрадромны ўчастак аўтадарогі Мінск — Магілёў сядалі знішчальнікі МіГ-29 і штурмавікі Су-25 падчас вучэнняў па разгрупаванні авіяцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?