У Шклоўскім раёне раніцай 21 верасня адбыўся пажар на малочна-таварнай ферме ў вёсцы Александрыя. Было эвакуявана 100 кароў. Пацярпелых няма.

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, інфармацыя аб узгаранні трактара на тэрыторыі фермы паступіла ад аднаго з работнікаў гаспадаркі.

«Па прыбыцці першага падраздзялення адбывалася гарэнне пагрузчыка «Амкадор» адкрытым полымем ўнутры будынка кароўніка. Жывёлы з будынка былі эвакуяваныя работнікамі МТФ да прыбыцця падраздзяленняў МНС», — адзначылі ва ўпраўленні.

У выніку пажару былі пашкоджаныя пагрузчык «Амкадор» 2008 года выпуску і 20 кв. м святлааэрацыйнага ліхтара будынка.

Як мяркуюць у МНС, прычынай пажару стала кароткае замыканне электраабсталявання ў пагрузчыку…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?