kommersant.ru

kommersant.ru

Асобнай дывізіі Унутраных войскаў МУС Расіі вярнулі імя Фелікса Дзяржынскага, якое яна насіла з 1926 па 1994 год.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу Унутраных войскаў.

«Цяпер, па просьбе ветэранаў дывізіі, гістарычная справядлівасць адноўленая і ганаровае найменне вернута», — распавялі ў прэс-службе ўнутраных войскаў. У выніку дывізія стала афіцыйна называцца асобнай ордэнаў Жукава, Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі Чырванасцяжнай дывізіяй Унутраных войскаў МУС Расіі імя Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага, піша lenta.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0