21 верасня а сёмай раніцы ў МНС патэлефанаваў відавочца пажару. Ён паведаміў, што ў вёсцы Траўна Краснапольскага раёна гарыць прыватны дом.
Пасля прыбыцця ратавальнікаў жыллё гарэла адкрытым полымем, абваліўся дах, часткова сцены. У агні загінулі тры чалавекі: гаспадары дома (пенсіянеры) і іх паўналетні сын.
Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.
Як распавядаюць мясцовыя жыхары, звычайна сын прыязджаў да бацькоў пасля таго, як маці атрымлівала пенсію. Увечары напярэдадні пажару мужчына, са слоў суседзяў, быў нецвярозы.