Па падазрэнні ў хуліганстве сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняй, які быў здзейснены ў ліфце аднаго з дамоў па вуліцы Пляханава, адшукваецца малады чалавек.

Меркаваны злачынец прайшоў за школьніцай у ліфт, дзе і чапляўся да апошняй. Па словах аператыўнікаў, ёсць падставы меркаваць, што злачынец можа быць датычным да аналагічных дзеянняў, што мелі месца ў маі таксама ў мікрараёне «Серабранка».

Прыкметы: на выгляд — каля 25 гадоў, рост каля 168—170 см, сярэдняга або мажнага целаскладу, валасы вельмі светлыя або светла-русыя, кароткія, маюцца лобныя залысіны, быў апрануты ў чорны касцюм, спераду на куртцы маюцца дзве вертыкальныя жоўтыя паласы, а таксама на штанах жоўтыя лампасы, чорныя красоўкі з яркімі зялёнымі ўстаўкамі на пятках.

Ва ўсіх выпадках гэты мужчына меў дэфект маўлення, які выяўляецца ў няўцямным вымаўленні словаў і гукаў, пры гэтым заікаўся.

Калі Вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй аб падазраваным, просьба звяртацца ў міліцыю па тэлефонах: 8-017-368-48-51,8-017-368-63-49, 8-029-669-49-32,8-029 -169-46-19 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?