БелТА
Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу актывізаваць працу па аднаўленні аб'ёмаў вытворчасці свініны ў краіне.
На гэтым ён акцэнтаваў увагу сёння на нарадзе аб захадах, якія робяцца па аднаўленні аб'ёмаў вытворчасці свініны.
Як перакананы кіраўнік дзяржавы, для вырашэння гэтай задачы ёсць усе ўмовы, і неабходна аптымальна выкарыстоўваць сітуацыю, каб нарасціць аб'ёмы вытворчасці свініны. Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пабудаваны і функцыянуюць магутныя свінагадоўчыя комплексы, прадукцыя якіх паступае не толькі на ўнутраны рынак, але і на экспарт.
«Таму аднаўленне аб'ёмаў вытворчасці свініны — у ліку пытанняў эканамічнай і харчовай бяспекі краіны», - заявіў ён.
Ён падкрэсліў, што перад урадам і мясцовымі органамі ўлады пастаўлена задача зрабіць гэта да 1 красавіка 2015 г.