У Радзе нацыянальнай абароны і бяспекі Украіны заяўляюць, што з палону баевікоў на Данбасе за час перамір'я ўжо вызвалена 1,2 тыс. чалавек.

Пра гэта на брыфінгу заявіў спікер інфармцэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

«На працягу мінулых сутак было вызвалена 28 украінскіх вайскоўцаў з двух брыгад і аднаго батальёна памежнага атрада. У цэлым у рамках выканання мірнага плана прэзідэнта было вызвалена 1200 цывільных асоб і вайскоўцаў», — адзначыў Лысенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?