У Брэсце 21 верасня была затрымана п'яная жанчына-вадзіцель, якая ехала з пяцігадовым дзіцем.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, аўтамабіль «ДЭУ», якім кіравала 34-гадовая жыхарка Камянца, быў спынены ў 23.50 на вуліцы Лейтэнанта Рабцава.

Стан вадзіцеля выклікаў падазрэнне ў супрацоўнікаў батальёна дарожна-патрульнай службы ДАІ. Медыцынскі агляд выявіў, што канцэнтрацыя алкаголю ў пары выдыханага жанчынай паветра складае 1,4 праміле.

Паводле слоў жанчыны, яна была з дзіцем у Брэсце ў сяброў, дзе выпіла спіртное і села за руль, каб ехаць дамоў.

У дачыненні да жанчыны складзены адміністрацыйны пратакол. Устаноўлена, што 12 ліпеня 2013 года яна таксама была затрымана за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?