У Шчучынскім раёне 17-гадовы ліцэіст пераехаў трактарам пешахода, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Днём 21 верасня ў аграгарадку Скрыбаўцы 17-гадовы навучэнец ліцэя на трактары з прычэпам перавозіў бульбу. Трактарыст збочыў з вуліцы Савецкай на Усходнюю і не размінуўся з пешаходам, які ішоў па ўсіх правілах па краі праезнай часткі ў сустрэчным напрамку.

Пешахода закранула каўшом, ён паваліўся, а трактар праехаў па ім колам і ў выніку ўрэзаўся ў бетонны плот.

Загінуў жыхар Ліды. Да гэтага ён пабываў у бацькоў і ішоў на чыгуначныа вакзал.

Юны кіроўца атрымаў пасведчанне трактарыста менш за тры месяцы таму. Магчыма, прычынай здарэння быў неналежны стан тармазной сістэмы трактара, паведамілі ў ДАІ.

Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0