Гулец зборнай Расіі па валейболе, чэмпіён Еўропы Аляксей Спірыдонаў лічыць, што не абражаў польскіх заўзятараў на ЧС-2014.

— Я заўсёды лічыў палякаў нармальнымі людзьмі. Калі прыязджалі ў Польшчу з «Уралам», усё было выдатна. А тут зразумеў, што гэта гнілая нацыя.

— У адносінах да вас шуміха пачалася пасля твіта, дзе вы назвалі палякаў пшэкамі…

— Так. Прычым я не збіраўся іх крыўдзіць, там сэнс быў у тым, што ім не пашанцавала з лёсаваннем [зборная Польшчы ў выніку стала чэмпіёнам свету — НН].

Але яны ж пшэкі, у іх мова такая.

Яны нас называюць рускімі сабакамі. Гэта значыць не так крыўдна, як пшэк? Пра палякаў яшчэ Маякоўскі сказаў: «змяінаму народу — змяіная мова». Так што можна сказаць, што я працытаваў класіка.

— Плявок быў?

- Ну вядома не было! Што за глупства? Я б хутчэй ўрэзаў гэтаму дэпутату, а не пляваў у яго.

— Як ставіцеся да таго, што спорт пачынаюць палітызаваць?

— Я лічу, што гэта непаўнацэнныя людзі робяць. Як можна спартсмену казаць: «Вярніце Крым», або што яны там яшчэ крычалі?.. Ды я быў у Крыме адзін раз у жыцці, я наогул не ўнікаю ў тое, што там адбываецца, — распавёў Спірыдонаў у інтэрв'ю «Бізнэс-Online».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?