Недалёка ад вострава Сахалін ў заліве Аніва ў ходзе вучэнняў «Усход-2014» загінулі трое вайскоўцаў кантрактнай службы.

Паводле заявы прэс-службы Мінабароны Расіі, падчас дэсантавання з карабля на ўзбярэжжа марскі дэсант накрыла хваляй, адна з бронемашын пайшла пад ваду.

Усяго ў машыне знаходзілася 10 чалавек, сем з іх выратаваліся, трое — загінулі.

Камісія Міністэрства абароны працуе на месцы здарэння.

Стратэгічныя камандна-штабныя вучэнні «Усход-2014» стартавалі 19 верасня на Далёкім Усходзе. У іх прымаюць удзел каля 100 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?