БелТА

БелТА

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па аднаўленні вытворчасці аб'ёмаў свініны ў краіне.

Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, што неабходна цалкам укамплектаваць комплексы, пабудаваныя ў 2013-2014 гадах. Паводле яго слоў, недаўкамплектаванасць гэтых комплексаў падобна злачынству.

Ёсць і праблема тэрытарыяльнай раз'яднанасці, калі ў адной гаспадарцы няма памяшканняў для адкорму парсючкоў, а недзе комплексы пустуюць. 

Лукашэнка запатрабаваў паскорыць завяршэнне будаўніцтва новых комплексаў. «Не чакайце, што нехта прыйдзе і вам пабудуе. Даставайце з усіх кішэняў грошы і сканчайце гэтыя комплексы», — сказаў ён.

Месцы для адкорму, якія адсутнічаюць, можна атрымаць за кошт будаўніцтва хуткаўзведзеных каркасна-тэнтавых ангараў.

Прычым вырашаць гэтую задачу трэба цяпер, пакуль не наступіла зіма.

«Таму неадкладна, калі вы прынялі рашэнне, пачынайце аднаўляць, прытым за капейкі, ніхто вам вялікіх грошай на гэта не дасць, такія свінагадоўчыя комплексы або фермы», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што навукоўцы прапрацавалі варыянты паскоранага ўзнаўлення племянных свіней. Гэтая тэма таксама сёння абмяркоўваецца на нарадзе.

Што тычыцца эпізаатычнай сітуацыі ў свінагадоўлі, то прайшло прайшло крыху больш года з дня правядзення нарады, на якой мы яе разглядалі і выпрацоўвалі меры па барацьбе з вірусным захворваннем свіней, — нагадаў кіраўнік дзяржавы. — Тады вызначыліся, што і як трэба рабіць. У прыватнасці, ліквідаваць ачагі гэтай заразы і крыніцы захворвання ў дзікай прыродзе. Прычым, зачышчаючы ачагі, трэба па-чалавечы ставіцца да людзей, чые інтарэсы гэта закране».

Лукашэнка дадаў, што павінны быць таксама беражлівыя адносіны да прыроды і жывёлаў. Ён перасцярог ад бяздумнага стаўлення ў гэтым пытанні:

«У нас так: пайшлі фронтам, дзе не атрымліваецца адстрэліць дзіка — спалім лес, высечам яго».

Паколькі гэтая праблема тычыцца не толькі Беларусі, а многіх іншых краін, яе трэба вырашаць комплексна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?