Жыхарка Чэрвеня ў ходзе сваркі, што ўзнікла на глебе рэўнасці, нажом нанесла мужу цяжкія цялесныя пашкоджанні. Пра гэта паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

«Здарэнне адбылося ўвечары 21 верасня. Жонка, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, падчас сваркі, што ўзнікла на глебе рэўнасці, нажом нанесла свайму мужу шматлікія цяжкія цялесныя пашкоджанні», — распавялі ва УУС.

Мужчына 1980 года нараджэння з пранікальным раненнем брушной поласцi, колата-рэзанымі раненнямі левага сцягна, грудной клеткі і галовы быў дастаўлены ў раённую бальніцу.

Па дадзеным факце раённым аддзелам СК распачата крымінальная справа па арт. 147 ч. 1 КК Беларусі (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?