Беларусь зрабіла чарговы плацёж у рамках пагашэння доўгу па крэдыту Міжнароднага валютнага фонду.

«22 верасня 2014 г. Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыту «стэнд-бай» МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54.700.000. СДР (эквівалентна 82,0 млн дал. ЗША)», - гаворыцца ў паведамленні Мінфіна.

Пяць траншаў крэдыту ў рамках праграмы стэнд-бай на 3,46 млрд даляраў Беларусь атрымала ад МВФ у 2009-2010 гадах. Асноўны пік выплат прыпадае на 2013-2014 гады, калі Беларусі давядзецца вярнуць большую частку пазыкі. У мінулым годзе выплаты Беларусі па крэдыце МВФ перавысілі 1,6 млрд даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?