У амерыканскім штаце Фларыда 21-гадовая амерыканка пад псеўданімам Жасмін Трыдэвіл зрабіла пластычную аперацыю. Цяпер паміж яе прыроднымі грудзьмі красуецца аналагічны імплантат.

Дзяўчына з цяжкасцю адшукала доктара, які даў згоду на экзатычную аперацыю.

У гутарцы з журналістам Real Radio Трыдэвіл распавяла, што галоўнай прычынай аперацыі стала жаданне праславіцца і зарабіць шмат грошай. Яшчэ адной падставай для аперацыі, па словах дзяўчыны, стала адчуванне таго, што яна больш не жадае сустракацца з хлопцамі.

«Большасць хлопцаў падумаюць, што гэта дзіўна і агідна. Але мне гэта ніколькі не перашкаджае. Калі я нанясу макіяж і надзену прыгожую сукенку, я магу адчуваць сябе прывабнай», - патлумачыла Трыдэвіл.

Яна таксама распавяла, што ў найбліжэйшай будучыні разлічвае запусціць уласнае рэаліці-шоу.

Бацькі Трыдэвіл сустрэлі навіну без вялікага энтузіязму. Маці нават выбегла з пакоя, калі даведалася пра аперацыю. Бацька паставіўся больш ліберальна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?