Удары нанесеныя з бамбавікоў, штурмавікоў, беспілотнікаў і ракетамі «Тамагаўк» з карабля, што знаходзіцца ў Міжземным моры. Акрамя амерыканцаў, у аперацыі задзейнічаныя Іарданія, Саудаўская Аравія, Бахрэйн, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Катар.
Баевікі «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта» захапілі вялікія часткі Ірака і Сірыі. Яны абвесцілі пра стварэнне «ісламскага халіфата». Яны заявілі, што хочуць за пяць гадоў захапіць усе тэрыторыі, якія ў сярэднявеччы ўваходзілі ў арабскі халіфат. Свет жахнуўся ад відэакадраў масавых забойстваў імі палоненых шыітаў і амерыканскіх журналістаў.