Навіна пра тое, што сацыяльная сетка Facebook увядзе абаненцкую плату з 1 лістапада, апынулася выдумкай.

«Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг заявіў у панядзелак раніцай на прэс-канферэнцыі, што сацыяльная сетка ўводзіць плату $2,99 за паслугі»,

— казалася ў паведамленні на сайце National Report, які публікуе толькі выдуманыя сатырычныя матэрыялы.

У гэтым жа паведамленні прыводзяцца цытаты выдуманага прадстаўніка кампаніі і аналітыкаў. Аднак шэраг СМІ ўспрынялі паведамленне з усёй сур'ёзнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?