У гарадскім пасёлку Халопенічы Крупскага раёна Мінскай вобласці мясцовыя ўлады вырашылі пазначыць на таблічках з назвамі вуліц іх ранейшыя гістарычныя назвы, паведамляе alternativaby.com.

Пад найменнем сённяшніх назваў вуліц, якія засталіся ад савецкіх часоў (Рэвалюцыйная, Леніна, Савецкая, Першамайская, Карла Маркса), размяшчаюцца іх былыя назвы: вуліца Замкавая, Узнацкая, Чарэйская, Гара Галькевіцкая.

Такія шыльды падкрэсліваюць памяць і павагу да сваёй гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0