Следам за астранамічнай у Беларусь прыходзіць залатая восень, фота Сяргея Балая, Салідарнасць
Сёння ў Мінску сонца ўзышло ў 07:01, а зойдзе ў 19:01, у Брэсце ў 07:17 — 19:07, што складае роўна 12 гадзін.
Сонца перасякае нябесны экватар і пераходзіць з паўночнага паўшар’я нябеснай сферы ў паўднёвае.
Дарэчы, з-за рэфракцыі, якая быццам бы прыўзнімае сонца над гарызонтам, светлавы дзень усё ж крыху даўжэйшы.