kommersant.ru
Італьянская газета Corrierre della sera паведаміла пра арышт ўласнасці Аркадзя Ратэнберга ў краіне.
Паводле выдання, арышт быў накладзены на вілу бізнэсмэна на Сардзініі, элітны гатэль у Рыме і іншую нерухомасць у рэгіёне Лацыа. Акрамя таго, гэтая мера кранула акцыі і банкаўскія рахункі Ратэнберга.
Зазначаецца, што арышт на яго ўласнасць быў накладзены ў адпаведнасці з «мерамі, прадугледжанымі для прадухілення, стрымлівання і спынення фінансавання тэрарызму і дзейнасці краін, якія пагражаюць міжнароднаму міру і бяспецы», паведамляе lenta.ru.
Аркадзя Ратэнберга называюць адным з сяброў Пуціна, яны сябруюць з дзяцінства — разам займаліся ў адной групе дзюдо і самба ў ленінградскай секцыі. Сяброўства працягнулася і ў 1990-я і 2000-я гады.