Платніцкі і Каракін у Мінску, 19 верасня, фота БелаПАН.

Платніцкі і Каракін у Мінску, 19 верасня, фота БелаПАН.

Выбары кіраўніка і «дэпутатаў» самаабвешчанай Луганскай рэспублікі запланаваны на 2 лістапада. Пра гэта паведаміў старшыня «парламента» ЛНР Аляксей Каракін. Ён адзначыў, што выбары пройдуць сінхронна з «Данецкай рэспублікай».

Раней кіраўнік Луганскай рэспублікі Ігар Платніцкі заявіў, што на яе тэрыторыі не будуць праводзіцца выбары ў Вярхоўную Раду. «Мы будзем праводзіць свае выбары. Украіна ў нас будзе як сусед», — паведаміў ён.

Аналагічную заяву зрабіў і прэм'ер-міністр самаабвешчанай ДНР Аляксандр Захарчанка. «Выбараў Украіны на тэрыторыі Данецкай народнай рэспублікі не будзе, ніякіх», — адзначыў ён. 2 лістапада ў ДНР збіраюцца абраць яе лідара, а таксама дэпутатаў «парламента».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?