Падчас руху прычэп трактара зачапіў пешахода: той пазбавіўся носа і трапіў у рэанімацыю. Што стала прычынай ДТЗ, высвятляецца.

41-гадовы кіроўца трактара «Беларус» з прычэпам для перавозкі жывёлы ехаў днём 22 верасня па вуліцы Вясёлай ў вёсцы Клейнікі. Каля 14.50 каля дома № 19 ён, паводле папярэдняй версіі абласной ДАІ, зачапіў прычэпам пешахода, які стаяў на краі дарогі.

У выніку 35-гадовы пацярпелы атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, траўматычныя пашкоджанні касцей твара і ампутацыю носа. З месца здарэння яго даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Як патлумачыў кіроўца трактара, удару ён не адчуў. Трактарыст на момант ДТЗ быў цвярозы, стан пацярпелага вясвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?