фота Belgazeta.by

фота Belgazeta.by

Генеральны суд ЕС ануляваў уключэнне беларускага журналіста ў спіс асобаў, якія падлягаюць абмежавальным мерам. Маўляў, яго праграма не ўплывовая.

На думку суда, як перадае neurope.eu, Еўрапейскі савет парушыў правы на абарону журналіста і памыліўся ў ацэнцы прычынаў, па якіх яго ўключылі ў спіс. 

Аляксей Міхальчанка — журналіст на тэлеканале АНТ. У Чорны спіс ЕС ён трапіў на пачатку 2011 года з наступным абгрунтаваннем: «Журналіст дзяржаўнага тэлеканала АНТ з высокім і ўплывовым становішчам». У 2012 годзе Савет ЕС падтрымаў гэтыя меры, і абгрунтаваў наступным чынам: «Журналіст дзяржаўнага тэлеканала АНТ з уплывовай пазіцыяй. Ён з'яўляецца вядучым тэлепраграмы «Як ёсць, так ёсць». Гэтая праграма з'яўляецца інструментам дзяржаўнай прапаганды на ТБ, якая падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці». У абгрунтаванні гаварылася, што апазіцыя і грамадзянская супольнасць у праграме сістэматычна асвятляліся негатыўна і грэбліва. Адзначалася, што Міхальчанка быў асабліва актыўны ў гэтых адносінах пасля разгону мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года і наступных пратэстаў. 

Генеральны суд падтрымаў хадайніцтва Міхальчанкі аб прызнанні гэтых запісаў несапраўднымі. 

Суд палічыў, што ў 2012 годзе права на абарону Міхальчанкі было парушанае, калі памяняліся фармулёўкі. Таксама суд лічыць, што Савет памыліўся ў ацэнцы звестак у 2011 годзе. З аналізу дакументаў не відаць, што Міхальчанка з'яўляецца ўплывовым журналістам на высокай пасадзе ў структуры АНТ. Ён, маўляў, проста палітычны каментатар у навінах і вядоўца тэлепраграмы «Як ёсць, так ёсць». Савет ЕС не прывёў ніякіх доказаў, здольных прадэманстраваць уплыў, рэальнае ўздзеянне або адказнасць Міхальчанкі ў парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў і рэпрэсіяў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?