Ідэя сучаснага дырэктара Беларусфільму Замяталіна б тым, што наш кінематограф можна выцягнуць за кошт павышэння коштаў білетаў на амерыканскія фільмы ў кінатэатрах, гучыць афігенна. Проста вау, як выглядаць сцэна здымак чарговага партызанскага блакбасцера ў выпадку паспяховай рэалізацыі замятялінскай думкі.

Асістэнтка: Фільм "Партызанская стабільнасць". Сцэна ўручэння чырвонага знамені партызанскай брыгадзе. Дубль 25.

Рэжысёр: Камера! Матор. Пачалі. Памела пайшла. Падыходзіш да чырвонага знамені. Падаеш на калені. Цалуеш знямя. Стоп, Андэрсан. Ты ж цалуеш знямя, а не Бората. Дарэчы Вы, Борат, або як вас там Саша Коэн. Вы ж ўвасабляе душу кампаніі, гумарыста-адэсіта. Дзе ваш, прабачце, гармонік?

Калі ласка, Памела, павярніцеся на стартавую пазіцыю. Так далей. Вы, Джон Дэп, што ў вас, прабачце, за фізіяномія? Вы ж гуляеце не карыбскага пірата, а правадыра камсамольскай ячэйкі. Ну, стварыце больш сур'ёзны выгляд. Вашу міну пабачыць кожны беларускі шкаляр, якога загоняць у рамках разнярядцы глядзець гэты фільм.

Наступны Дэнрэл Рэдкліф. Не сутульцесz, Дэнфіл. Вы ж піянер, сын палку, якому напрыканцы фільма трэба будзе ўзарваць сябе разам з прорвай фашыстаў.

Нарэшце, Роуэн Эткінсан, памятайце, што Вы гуляеце беларускага калабрыцыяніста, паліцая. Больш, калі ласка, ідыёцкіх ужымак.

ОК. Усё усе на пачатковыя кропкі. Пачынаем. Аператар, гатовы?

Асістэнтка: Фільм "Партызанская стабільнасць". Сцэна ўручэння чырвонага знамені партызанскай брыгадзе. Дубль 26.

Рэжысёр: Камера. Матор. Памела, пайшла.

У кадр забягае Замяталіін.

Рэжысёр: ё……-ны бабай. Што за дупа?

Замяталін нешта кажа рэжысёру.

Рэжысёр: Так, спадары акторы, мяняем ракурс. Энтоні Хопкінс, які грае старога партызана часоў польскай вайны, трохі ўправа. Шон Коннэрі – конюх партызанскага атраду, налева. Студыя мае столькі грошаў, дзякуючы павышэнню коштаў на білеты на амерыканскія фільмы, што можам дазволіць супер кампутарны эффект: вырашана уставіць у шэрагі партызан анімацыйны вобраз міліардэра Круджа Мак Дака і Поначку.

Пасля таго як Памела пацалуе знямя, Крудж будзе казаць: ах, Поначка, якія цудоўныя інвестацыйны клімат у гэтай партызанскай зоне. Калі яны пераможуць, пасля вайны, я абавязкова ўкладу свае баксы ў ралізацыю праграмы развіцця малых гарадоў.

Асістэнтка: Фільм "Партызанская стабільнасць". Сцэна ўручэння чырвонага знамені партызанскай брыгадзе. Дубль 27.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?