У першым матчы другой выязной серыі ў новым сезоне КХЛ 23 верасня мінскае «Дынама» выйграла ў ніжагародскага «Тарпеда» ў авертайме — 2:1 (0:0, 1:1, 0:0, 1:0). 

У «Дынама» шайбы закінуў Дзмітрый Мялешка (25.33, асістэнты — Ілья Шынкевіч, Аляксандр Кулакоў; 63.39, пас — Аляксандр Кулакоў).

«Дынама» сустракалася з «Тарпеда» 20 верасня ў заключным матчы дамашняй серыі. Мінскі клуб таксама быў мацнейшы — 3:0. 

Пасля 8 гульняў «Дынама» з 14 ачкамі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 3 перамогі ў асноўны час, 2 — у авертайме і зведаўшы 2 паражэнні ў асноўны час і 1 па булітах (розніца шайбаў 23-22). 

Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 25 верасня — з чарапавецкай «Северсталлю», 27-га — з маскоўскім ЦСКА, 29-га — з браціслаўскім «Слованам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?