Лукашэнка 24—25 верасня наведвае з афіцыйным візітам Малдову.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, запланаваны перамовы ў вузкім і пашыраным складзе з прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімафці, сустрэчы з прэм'ер-міністрам Малдовы Юрыем Лянкэ, старшынёй парламента Ігарам Корманам і лідарамі парламенцкіх фракцый, а таксама з былым кіраўніцтвам гэтай краіны.

Малдаўскія СМІ, у сваю чаргу, паведамляюць, што ў беларускую дэлегацыю ўключаны прадстаўнікі 30 буйных кампаній, у тым ліку Беларускай нафтавай кампаніі, завода «Белшына», прадпрыемства «Белкамунмаш», Мінскага трактарнага завода.

У рамках візіту ў Кішынёве плануецца правядзенне малдаўска-беларускага эканамічнага форуму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?