Нягледзячы на пахаладанне, ацяпленне ў Мінску пакуль уключаць не будуць.

Пра гэта карэспандэнту «Нашай Нівы» паведамілі ў дыспетчарскай службе УП «Мінсккамунцепласетка».

Паводле словаў дыспетчара, рашэнне пра ўключэнне ацяплення прымае не само прадпрыемства, а Мінгарвыканкам. Як толькі гэтае рашэнне падпісваецца — цягам некалькіх дзён пачынаецца ацяпляльны сезон.

Спачатку «падключаюць» карыстальнікаў першай катэгорыі (гэта дзіцячыя садкі, бальніцы, школы), потым — карыстальнікаў другой (гэта звычайныя жылыя дамы). Пазней за ўсіх цяпло прыйдзе да карыстальнікаў катэгорыі нумар тры — гэта адміністратыўныя і прамысловыя будынкі.

Уключэнне ацяплення залежыць ад тэмпературы паветра — сярэдні паказчык за 5 сутак павінен быць не большым за 8 градусаў.

Таму дакладны тэрмін, калі ў кватэрах нарэшце пацяплее, пакуль вызначыць немагчыма. А цяпер, нягледзячы на пахаладанне, сярэдняя тэмпература ў сталіцы ўсё ж большая, таму ў бліжэйшы час на цёплыя батарэі можна не разлічваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?