Па падазрэнні ў распаўсюдзе наркотыкаў аператыўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама затрымалі жыхара Полацка, паведамляе прэс-служба МУС.

Спецаперацыя была праведзена ў момант «закладкі» псіхатропных рэчываў. Правапарушальнікам быў супрацоўнік аднаго са следчых падраздзяленняў Віцебскай вобласці.

Выяўленыя сумесна з супрацоўнікамі Следчага камітэта ў «закладках» пакуначкі, а таксама канфіскаваныя па месцы жыхарства затрыманага спайсы, «маркі» і аргтэхніка накіраваны на экспертызу.

Па гэтым факце старшынёй Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.328 КК Рэспублікі Беларусь.

Расследаванне крымінальнай справы знаходзіцца на яго асабістым кантролі і даручана для вытворчасці следчых дзеянняў Галоўнаму следчаму ўпраўленню.

Супрацоўнікамі УУС Віцебскага аблвыканкама і Следчага камітэта праводзіцца комплекс далейшых аператыўна-следчых мерапрыемстваў па высвятленні ўсіх супрацьзаконных фактаў, учыненых затрыманым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0