У Еўропе не разумеюць, чаму Расія марыць аб аднаўленні Савецкага Саюза, і чакаюць працягу адносін як з краінай-суседам пасля таго, як Масква адновіць давер.

Пра гэта ў сваім выступе ў Прынстанскім універсітэце (ЗША) заявіў прэзідэнт Еўрапейскага Савета (ЕС) Херман Ван Рампей, адказваючы на пытанні студэнтаў аб сітуацыі ва Украіне ў святле дэстабілізуючай ролі Расіі.

«Расія ўсё яшчэ марыць пра мінулае, пра былы Савецкі саюз. Нам у Еўропе нават цяжка зразумець, чаму. У нас у ЕС ёсць Аб'яднанае Каралеўства, Францыя, Германія — усе яны былі звышдзяржавамі. Але яны адмовіліся ад гэтай мары і перагарнулі старонку. Еўрапейскі Саюз — гэта выразны знак, што мінулае — прайшло, і пачаўся новы раздзел гісторыі. Але Расія — не на гэтым этапе. Яны павінны зразумець, што існуе новы свет, — сказаў ён.

Прэзідэнт ЕС адзначыў, што «цалкам відавочна, што Украіна заўсёды будзе мець асаблівыя адносіны з Расіяй, нават калі ў іх будуць цесныя сувязі з намі».

«Але перад тым, як мы зноў пачнем мець справу з Расіяй, мы павінны аднавіць давер, а абяцанні павінны выконвацца. Але гэтага не было ў апошнія месяцы. Наша мэта — мець свабодную, дэмакратычную і багатую Украіну, якая думае па-еўрапейску, але мае добрыя адносіны з Расіяй. З нашага боку мы будзем мець справу з Расіяй як з суседам, але умоў для гэтага яшчэ няма», — падкрэсліў Рампей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?