Гаворка ідзе таксама пра пытанні рэгулявання і развіцця банкаўскай сферы, валютнага і страхавога рынку, рынку каштоўных папер.
Як паведамляе РІА «Новості», прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў ужо ўхваліў праект пагаднення, падрыхтаванага расійскім Мінфінам і ўзгодненага з МЗС і Банкам Расіі. Адзначаецца, што яго мэта — «стварэнне ўмоваў на фінансавых рынках для забеспячэння свабоднага руху капіталу». Таксама дакумент мусіць паспрыяць «развіццю інтэграцыйных працэсаў у фінансавай сферы».