By.tribuna.com

By.tribuna.com

«Я не чараўнік, я проста трэнер», — заявіў новы галоўны трэнер беларускай хакейнай зборнай Уладзімір Крыкуноў пасля падпісання кантракта з федэрацыяй па гэтым відзе спорту 25 верасня.

Крыкуноў адзначыў, што пачынаў свой трэнерскі шлях у мінскім «Дынама». «Пачаць і закончыць у адным месцы — напэўна, пасля зборнай я ўжо нідзе не буду працаваць — гэта добрае завяршэнне кар'еры. Толькі трэба пастарацца дабіцца максімальнага выніку», — сказаў 64-гадовы настаўнік.

Ён падзякаваў «кіраўніцтву краіны» за «аказаны давер» і федэрацыі, якая спыніла свой выбар на яго кандыдатуры. «18 з 19 спецыялістаў прагаласавалі за мяне. Павінны спрацавацца добра. Сістэма выбудаваная, рэзервы ёсць», — адзначыў Крыкуноў.

Трэнер паведаміў, што пакідае пасаду віцэ-прэзідэнта клуба КХЛ «Нефцехімік» (Ніжнякамск) і поўнасцю канцэнтруецца на працы са зборнай.

Паводле слоў старшыні Федэрацыі хакея Яўгена Ворсіна, улічваючы дэфіцыт часу перад наступным чэмпіянатам свету, пошук галоўнага трэнера зборнай складваўся няпроста. ФХРБ не чакала, што канадзец Глен Хэнлан, з якім быў падпісаны двухгадовы кантракт, паедзе ў Швейцарыю пасля мінскага ЧС. «Але гэта не значыць, што рашэнне прымалася ў спешцы, — падкрэсліў Ворсін. — Разглядаліся многія кандыдатуры, і Крыкуноў быў адным з першых. Яго я ведаю з 2001 года, калі першы раз запрашаў узначаліць нацыянальную каманду (Ворсін быў міністрам спорту і турызму. — БелаПАН.). Прызначэнне Крыкунова — вынік калектыўнага выбару».

Паводле слоў кіраўніка ФХРБ, Эдуард Занкавец, Андрэй Скабелка і Любамір Покавіч адмовіліся ад прапановы ў сувязі з занятасцю ў клубах.

Крыкуноў дамовіўся ў «Нафтахіміку», што пакідае пасаду віцэ-прэзідэнта.

Новаму трэнеру зборнай не патрэбен час для азнаямлення з беларускім хакеем і знаёмства з гульцамі, падкрэсліў Ворсін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?