фота Ramūnas Šeškus

фота Ramūnas Šeškus

Пра гэта паведаміла карэспандэнту БелТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова.

У пятніцу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераважна без ападкаў, толькі ў заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—7 градусаў, па захадзе краіны будзе да 9 градусаў цяпла, месцамі прагназуюцца замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў,

днём — ад 12 да 18 градусаў цяпла.

У суботу тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2—8 градусаў, па паўночным захадзе чакаюцца дажджы і да +10 градусаў, па паўднёвым усходзе — месцамі сіноптыкі прагназуюць замаразкі да мінус 3 градусаў, удзень — да +12—17.

«У нядзелю тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам антыцыклону, які раскінуўся над Заходняй Еўропай, так што чакаецца цалкам камфортнае надвор'е», — адзначыла Святлана Рыбакова.

Ападкаў у асноўным не прагназуецца, месцамі будуць туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—9 градусаў, на тарфяніках Палесся магчымы слабыя замаразкі, днём пры невялікай воблачнасці паветра прагрэецца да плюс 12—18.

У першы дзень наступнага тыдня ў Беларусі чакаецца пераважна без ападкаў, месцамі згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—10 градусаў, на тарфяніках Палесся слабыя замаразкі да мінус 2 градусаў, днём паветра прагрэецца да 13—18 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да плюс 20 градусаў.

У аўторак ноччу па поўначы, днём у некаторых раёнах краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы прагназуецца ад 3 да 10 градусаў цяпла, днём паветра прагрэецца да плюс 12—18, у паўднёвых раёнах — да 20 градусаў са знакам плюс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0