Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Барыс Ложкін часта тэлефануе свайму расійскаму калегу Сяргею Іванову, каб забяспечыць перамір'е на Данбасе.

Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

«Я магу раскрыць змест перамоваў, якія, ну калі не кожны дзень, то праз дзень праводзяць Ложкін і Іваноў. Калі мы не можам праз Генштаб дамагчыся спынення агню, калі неабходна палітычнае ўмяшанне, то Барыс Ложкін, кіраўнік маёй адміністрацыі, тэлефануе Сяргею Іванову, кіраўніку адміністрацыі Пуціна, каб зрабіць больш эфектыўным спыненне агню», — распавёў Парашэнка.

«Мы называем канкрэтную кропку, канкрэтны абстрэл, канкрэтныя крокі, якія мы хацелі б, каб былі прыняты. У большасці выпадкаў гэта эфектыўна», — заявіў прэзідэнт.

«Калі для таго, каб спыніць агонь, трэба тэлефанаваць — і Ложкін будзе тэлефанаваць, і я буду тэлефанаваць», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?