Двойчы за мінулыя суткі падраздзяленні ратавальнікаў выязджалі ліквідаваць ртуць.

Як паведамляе прэс-служба МНС, у сталіцы на вуліцы Ваўпшасава каля 15.00 24 верасня пры правядзенні будаўнічых работ знайшлі дзве керамічныя ёмістасці з ртуццю. Агульная маса небяспечнага металу склала 700 г. Пры гэтым 50 з іх было разліта на плошчы 0,5 кв. м.

Работнікамі МНС праведзены замеры межава-дапушчальнай канцэнтрацыі пароў ртуці, якія паказалі перавышэнне ў чатыры разы. Ратавальнікі праводзілі работы па дэмеркурызацыі. Пацярпелых няма, эвакуацыя не спатрэбілася.

У той жа дзень праз некалькі гадзін паступіў выклік маладзечанскім ратавальнікам аб тым, што на прыватным падворку ў вёсцы Лебедзева знойдзены слоік з ртуццю.

Да месца выкліку была накіравана служба хімічнай і радыяцыйнай абароны пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада Маладзечанскага падраздзялення МНС.

Высветлілася, што пры правядзенні земляных работ на падворку гаспадар знайшоў шкляны слоік, у якім знаходзіўся закрыты слоік з ртуццю, масай каля 250 г. Метал не быў разліты.

Работнікамі МНС з дапамогай аналізатара ртуці зроблены замер канцэнтрацыі пароў ртуці ў паветры, паказанні ў норме. Ртуць канфіскаваная. Пацярпелых няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?