Мінгарвыканкам прапануе Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі разгледзець пытанне аб павышэнні пені за пратэрміноўку камунальных плацяжоў.

Аб гэтым сёння на пасяджэнні мэрыі, прысвечаным мерам па павышэнні эфектыўнасці і ўдасканаленні работы прадпрыемстваў жыллёвай гаспадаркі горада, паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

«Работа з тымі, хто своечасова не аплачвае жыллёва-камунальныя паслугі, у выглядзе абходаў, званкоў, спагнання пені за несвоечасовую аплату ў памеры 0,3% ад агульнай сумы, не прыносіць належнага выніку. З мэтай узмацнення ўздзеяння на неплацельшчыкаў і скарачэння запазычанасці просім Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі разгледзець пытанне аб павышэнні памеру пені за пратэрміноўку ўнясення плацяжоў», — сказаў Уладзімір Кухараў.

Ён адзначыў, што спагнанне з насельніцтва запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі з'яўляецца вялікай праблемай. На 1 верасня бягучага года запазычанасць у Мінску склала Br7,7 млрд. Колькасць асабовых рахункаў з пратэрмінаванай запазычанасцю — 4,3%. Паводле слоў Уладзіміра Кухарава, горш у гэтым пытанні ідуць справы ў Партызанскім і Цэнтральным раёнах сталіцы, лепш — у Маскоўскім і Фрунзенскім.

З пачатку года ў суды Мінска на неплацельшчыкаў паслуг ЖКГ пададзены 91 іск, з іх 35 — на высяленне, 10 з іх задаволены. Разам з тым, названая працэдура з'яўляецца працяглай па часе, таму не ўсе ЖРЭА дастаткова актыўна працуюць у гэтым напрамку. «Аналіз паказвае, што амаль 90%даўжнікоў не аплачваюць паслугі да трох месяцаў. Гэта значыць людзі, якія фактычна маюць магчымасць заплаціць, не робяць гэта з-за бязладнасці. І ЖРЭА даводзіцца за кошт уласных сродкаў пакрываць запазычанасць», — падкрэсліў Уладзімір Кухараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?