Кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі заклікала беларусаў падтрымліваць «свайго прэзідэнта». Пра гэта Майра Мора заявіла ў перадачы «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ.
«Беларусы, вы мірныя людзі, рабіце ўсё, падтрымлівайце вашага прэзідэнта, каб у суседняй вашай краіне не было вайны больш», — заявіла прадстаўніца Еўрасаюза ў Беларусі, маючы на ўвазе падыход Аляксандра Лукашэнкі да ўкраінскага пытання.
«Я думаю, гэтыя словы дарагога вартыя», — зрэагаваў вядоўца праграмы, лукашэнкаўскі ідэолаг Вадзім Гігін.
Фраза прагучала падчас абмеркавання сітуацыі ва Украіне і вайны ў Данбасе.