27 верасня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт, які змяшчаецца з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Ноччу ў паўночна-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер заходні ўмераны, днём у асобных раёнах парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе +2.. + 8°C, месцамі на глебе чакаюцца замаразкі да 0..- 2°C;

максімальная тэмпература днём +12.. + 17°C.

Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, днём слаба расці.

У наступныя двое сутак, 28-29 верасня, тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца на паўночнай перыферыі шырокага антыцыклону, які перамяшчаецца з Польшчы на Румынію. Пераважна без ападкаў. Месцамі — туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 10°C, 28 верасня на тарфяніках Палесся чакаюцца замаразкі да 0.. -3°C; максімальная днём +12.. + 18°C, 29 верасня па поўдні паветра прагрэецца да +20°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?