Хлопец, які 25 верасня спрабаваў пакончыць з сабой на станцыі мінскага метро «Плошча Леніна», вучыцца на першым курсе БНТУ. Пра гэта паведамілі ва УМНС па Мінску.

Таксама ў сталічным упраўленні дадалі, што малады чалавек нарадзіўся ў 1996 годзе і прыехаў вучыцца ў Мінск з Барысава.

З-за яго спробы пакончыць з сабой сур'ёзных парушэнняў у раскладзе руху цягнікоў мінскага метро не было. Затрымка склала 4 хвіліны.

Праверку ўсіх абставінаў здарэння праводзіць АУС па ахове Мінскага метрапалітэна.

Як паведамлялася, інцыдэнт адбыўся 25 верасня ў 10.46. Хлопец скокнуў пад надыходзячы цягнік. Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, праўда, сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Але малады чалавек застаўся жывы і нават выбраўся на платформу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?