У матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі «Нафтан» на сваім полі згуляў унічыю з БАТЭ (2:2).

Такім чынам, барысаўчане згулялі ўнічыю ў чэмпіянаце Беларусі ў трэцім матчы запар. Да гэтага БАТЭ згуляў унічыю з мінскім «Дынама» (0:0) і з «Тарпеда-БелАЗ» (1:1), нагадвае By.tribuna.com.

Да 88-й хвіліны «Нафтан» вёў у ліку 2:1, аднак форвард БАТЭ Мікалай Сігневіч зраўняў лік, які не змяніўся да канца сустрэчы.

Пасля сённяшняй сустрэчы БАТЭ па-ранейшаму лідзіруе ў чэмпіянаце, маючы ў актыве 54 ачкі. Якое ідзе на другім радку мінскае «Дынама» набрала 50 балаў. 27 верасня мінчане прымуць «Тарпеда-БелАЗ».

А 30 верасня на «Барысаў-Арэне» БАТЭ згуляе ў матчы Лігі чэмпіёнаў з «Атлетыкам» з Більбаа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0