Урад Каталоніі прызначыў рэферэндум аб незалежнасці рэгіёна на 9 лістапада, паведамляюць інфармагенцтвы.

На маючым адбыцца рэферэндуме на разгляд грамадзян будуць прадстаўлены два пытанні: «Ці хочаце вы, каб Каталонія стала дзяржавай?» і «Калі так, то ці вы хочаце, каб Каталонія стала незалежнай дзяржавай?»

Паведамляецца, што, паводле дадзеных іспанскіх сацыёлагаў, 85,5% каталонцаў падтрымліваюць незалежнасць рэгіёна ад Іспаніі.

У студзені 2013 года парламент Каталоніі прыняў дэкларацыю аб суверэнітэце. «За» прагаласавалі 85 дэпутатаў, 41 выступілі супраць і толькі двое ўстрымаліся. Гэта рашэнне стварае прэцэдэнт, на аснове якога Каталонія плануе правесці ў 2014 годзе рэферэндум аб незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?