Па выніках 9-га тура хакейнага чэмпіянату краіны «Юнацтва», якое разграміла «Брэст» — 6:0, стала чыстым лідарам, а на другое месца выйшаў «Нёман», што абыграў на выездзе «Шахцёр» — 5:3. Гродзенцы атрымалі шостую перамогу запар, а салігорцы ўступілі пасля пяці выйгрышаў. 

Астатнія вынікі: «Віцебск» — «Металург» — 1:4, «Хімік-СКА» — «Гомель» — 5:4 (па булітах), «Магілёў» — «Ліда» — 0:5. 

У туры закінута 33 шайбы (з пачатку чэмпіянату — 271), з іх гаспадарамі — 15 (140), гасцямі — 18 (131). Сярэдняя выніковасць склала 6,6 гола за гульню (5,89). Гаспадары атрымалі 2 перамогі (24, з іх 1 у авертайме і 4 па булітах) і зведалі 3 паражэнні (22, з іх 2 у авертайме і 2 па булітах). Найболей частыя варыянты ліку — 2:1 (6 раз), 5:2, 3:2, 3:0 (па 4), 6:0, 4:3 (па 3). Усяго зафіксавана 22 варыянты выніковага ліку. 

Становішча каманд: «Юнацтва» — 21 ачко (9 гульняў; розніца шайбаў 36-10), «Нёман» — 19 (10; 34-26), «Шахцёр» — 18 (8; 29-13), «Металург» — 17 (8; 30-16), «Хімік-СКА» — 16 (9; 34-29), «Гомель» — 12 (8; 28-23), «Дынама-Маладзечна» — 12 (8; 18-19), «Ліда» — 9 (7; 19-21), «Брэст» — 6 (9; 21-41), «Магілёў» — 5 (8; 11-43), «Віцебск» — 3 (8; 11-30). 

Наступны тур пройдзе 28 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?