У самаабвешчанай ДНР назвалі ўмовы аднаўлення абмену палоннымі з Кіевам.

«Працэс зараз сапраўды прыпынены і пачнецца ён зноў тады, калі ўкраінскі бок будзе даваць нам нармальныя спісы палонных», — распавяла кіраўнік камітэта па справах ваеннапалонных і бежанцаў ДНР Дар'я Марозава.

Яна патлумачыла, што з 100 палонных апалчэнцаў, спіс якіх перадалі ўкраінскім уладам, «яны знайшлі толькі 29, хоць там нават было напісана ў якіх турмах і якіх камерах яны сядзяць». Што б набраць для абмену 100 чалавек, украінскія ўлады, па словах Марозавай, дапоўнілі групу палонных затрыманымі хуліганамі і алкаголікамі.

«Вядома, мы не хочам праводзіць такія абмены, бо аддаём ўкраінскаму боку рэальных ваеннапалонных», — сказала кіраўнік камітэта.

Яна таксама дадала, што сярод патрабаванняў ДНР — аддаваць разам з палоннымі іх дакументы. «Часта палонных аддаюць без дакументаў. Яны нават не могуць не тое што выехаць некуды, а пацвердзіць сваю асобу», - патлумачыла Марозава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?